wd wp Пошук:

Рубель (Столінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рубель.

Рубе́ль[1] (трансліт.: Rubieĺ, руск.: Рубель) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Чаква (старыца Рубельская Рака). Уваходзіць у склад Рубельскага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўднёвы захад ад Альпеня, за 6 км на ўсход ад Беражнога, за 3 км на поўнач ад Хотамля, за 18 км паўночны ўсход ад Століна, за 263 км — ад Брэста, за 26 км — ад чыгуначнай станцыі Гарынь.

Цэнтр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Рубельскі» (былога калгасу). Другая паводле велічыні вёска ў Брэсцкай вобласці (пасля Альшан).

Гісторыя

Міхайлаўская царква са званіцай, 1936

Вядома з 1458 года пад назвай Любра (Любер), у канцы XVIII ст. згадваецца ўжо як Рубля, Рубель. У XVI—XVIII стст. у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уладаннем Зышчынічаў, Пашкевічаў, Рэзановічаў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) года ў Расійскай імперыі, у складзе Хорскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў складзе Беларускай ССР, з 15 студзеня 1940 года ў Давыд-Гарадоцкім раёне Пінскай вобласці створаны Рубельскі сельсавет.

Падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе, падчас адступлення нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску — 730 хат, загубілі 122 жыхароў, ацалела толькі царква. Рубель увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» як адна са спаленых вёсак.

З 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 1961 года ў Столінскім раёне.

Насельніцтва

Да 1973 года Рубель была найбуйнейшая вёска Беларусі[2]. На пачатку XXI ст. — другая па велічыні вёска Столінскага раёна і Брэсцкай вобласці (пасля Альшан), да 2005 года — трэцяя ў Брэсцкай вобласці (пасля Альшан і Моталя).

  • 1886 год — 450 жыхароў, 46 гаспадарак
  • 1897 год — 450 жыхароў, 38 дамоў[3]
  • 1909 год — 3259 жыхароў, 448 двароў
  • 1921 год — болей за 2800 жыхароў, 457 гаспадарак
  • 1932 год — 4166 жыхароў
  • 1939 год — 3887 чалавек, 541 двор.
  • 1941 год — 3688 чалавек, 730 гаспадарак
  • 1959 год — 4668 жыхароў
  • 1970 год — 5565 жыхароў
  • 1999 год — 4186 жыхароў, 440 двароў
  • 2001 год — 4138 жыхароў, 1350 двароў
  • 2004 год — каля 4500 жыхароў, 1444 двары
  • 2005 год — 4034 чалавек, 1453 двары[3]
  • 2007 год — 4300 чалавек, 1461 двор[2]
  • 2010 год — 4700 чалавек[4]

Інфраструктура

У вёсцы знаходзяцца льнокамбінат (не працуе), аддзяленне сувязі РУП «Белпошта», аддзяленне ААТ «Беларусбанк», аптэка, 7 прыватных крам (Вераніка, Людміла, Вольга, аўтазапчасткі), 4 дзяржаўных крамы, два ўнівермага (Сілуэт і Прамтавары), кафэ «Івушка», школьная сталовая, кнігарня (зачынена), дзве хлебныя крамы, бібліятэка, Дом культуры, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, два яслі-сада, рынак, аўтазаправачная станцыя, два млыны.

У ліпені 2008 года ў вёсцы адкрылася новая амбулаторыя.

Славутасці

Крыж
Сабор Арханёла Міхаіла. Каля 1700 г., з в. Рубель. НММ РБ

Мікратапанімія

Традыцыйная вёска дзеліцца на 11 мікравёсак:

  • Вакза́л — паўднёва-заходняя частка вёскі, на захад ад цэркваў
  • Вялі́кі Лес — паўднёва-заходняя частка вёскі, за Вакзалам
  • До́ўгае — усходняя частка вёскі, каля Салабаі
  • Жыды́ — усходняя частка вёскі
  • Запо́лле — паўночна-ўсходняя частка вёскі
  • Зарэ́чча — заходняя частка вёскі, на левым беразе Чаквы
  • Машлякі́ — паўднёвая частка вёскі
  • Но́вы Пасёлак — на ўсход ад Туразы
  • Салабаі́ — усходняя частка вёскі
  • Сяло́ — цэнтральная частка вёскі
  • Ту́раза — паўночна-ўсходняя частка вёскі

Рубельская гаворка

Прыклады мясцовай гаворкі:

  • Бага́то — шмат
  • Вон — ён
  • Вона́ — яна
  • Воны́ — яны
  • Дзе́ўчына — дзяўчына
  • Дзярэ́ўня — вёска
  • Е́сцяка — ёсць
  • Кого́ — кагосьці
  • Колі́ — калі
  • Кра́ма — ларок
  • Ла́ўка — крама
  • Ма́мо — мама
  • Пое́хаў — паехаў
  • Пошо́ў — пайшоў
  • Та́то — тата
  • У мане́ — у мяне
  • Фа́йно — цудоўна
  • Хоро́шы — прыгожы
  • Цяпэр — сёння
  • Шо-то — штосьці
  • Шчо — што
  • Якэ́ — які

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рубэ́ль
  2. 1 2 Вось гэта Рубель! // Звязда
  3. 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0. С. 591.
  4. Пра «маё» і «не маё»(недаступная спасылка) // Звязда

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be