wd wp Пошук:

Рудзенск

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рудзенск (значэнні). Ру́дзенск[2] (трансліт.: Rudziensk, руск.: Руденск) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Геаграфія

Знаходзіцца за 22 км ад Мар’інай Горкі, 41 км ад Мінска. на дарозе Р69, Смалявічы — Шацк.

  • Геаграфія

Сімвалы

Неафіцыйны герб

Герб Рудзенска не мае афіційнага статуса. Створаны 1 лістапада 2012 года. Апісанне: У блакітным полі «іспанскай» тарчы па сярэдзіне знаходзіцца балотная руда. Аўтар герба — Паўлюк Шапецька[3].

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

Упершыню Рудзенск успамінаецца ў XIX ст. як вёска Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У XIX стагоддзі вёска, з пабудовай Лібава-Роменскай чыгункі — станцыя з пасёлкам. Аднак на карце 1800 года на месцы сучаснага пасёлка існавала паселішча «Руденок», якое і магло быць сённяшнім Рудзенскам з глыбейшай гісторыяй.

У 1873 годзе заснавана чыгуначная станцыя, каля якой вырас пасёлак.

У 1897 годзе тут існаваў хлебазапасны магазін, буфет, лаўка, пітны дом.

У пачатку XX стагоддзя з чыгуначнай станцыі штогод адпраўлялася каля 1 млн. пудоў груза, пераважна дровы, паліматэрыялы, будаўнічы лес.

У Першую сусветную вайну ў жніўні-верасні 1915 года адбыліся хваляванне салдат Заходняга фронту і першай палове жніўня 1915 года адбыўся пагром, учыненымі навабранцамі русскай войскі, да якіх далучыліся чыгуначные служачыя[4].

Найноўшы час

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1918 годзе працавала працоўная школа першай ступені, у якой у 1922 годзе займалася каля 30 вучняў. 12 лютага 1935 годзе быў утвораны Рудзенскі раён з цэнтрам Рудзенск. 6 ліпеня 1935 годзе перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву. На пачатку 1930-ых гадоў працавалі паравы і вадзяны млын, кузня. 27 верасня 1938 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Рудзенску прысвоены статус гарадскога пасёлка.

Пад час 2-й сусветнай вайны немцы акупіравалі Рудзенск 30 чэрвеня 1941 года. 10 кастрычніка 1941 года карны батальён забіў 180 чалавек. З 1941 па 1944 года Рудзенскі раён страціў 4,7 тыс. чал., Рудзенск — 560 чал. З ліпеня 1941 года ў Рудзенску і раёне дзейнічала патрыятычнае падполле[5]. 4 ліпеня 1944 года быў вызвалены.

20 студзеня 1960 года Рудзенскі раён быў скасаваны, Смілавіцкі сельсавет перададзены Чэрвеньскаму, Навапольскі, Шацкі — Уздзенскаму, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі і г.п. Рудзенск — Пухавіцкаму раёнам.

29 чэрвеня 2010 года Савет Міністраў прыняў пастанову № 976 «Аб дзяржаўнай праграме будаўніцтва буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінска ў гарадах-спадарожніках і вынасу (пераносу) са сталіцы ў населеныя пункты рэспублікі некаторых вытворчых аб’ектаў» згодна якой гарадскі пасёлак прэтэндэнт на статус горада-спадарожніка г. Мінска[6].

Панарама чыгуначнага вокзала.Панарама чыгуначнага вокзала.

Яўрэі

У 1939 годзе у Рудзенску жыло 176 яўрэяў. У 1913 годзе яўрэям належала 9 крам (у т.л. усе 3 бакалейныя, абедзве галантарэйныя, адзіная піўная). У 1-й палове жніўня 1915 года адбыўся пагром, учынены навабранцамі з рускага войска, да якіх далучыліся чыгуначныя службоўцы. Восенню 1915 года ў Рош-гашана ў Рудзенску адбыўся яшчэ адзін пагром, учынены салдатамі рускага войска. У 1922 годзе ў Рудзенску 41 чалавек падпісаў пратэст супраць пераследу на рабінаў і меламедаў. Летам 30 чэрвеня 1941 года Рудзенск занялі часці вермахта. Пасля акупацыі было створана гета. У кастрычніку 1941 года гета ліквідавана. У 1955 на магіле расстраляных яўрэяў пастаўлены абеліск.

  • Мемарыяльны знак ахвяр нацызму.
  • Мемарыяльны знак ахвяр нацызму. Панарама.Мемарыяльны знак ахвяр нацызму. Панарама.
  • Мемарыяльны знак на месцы, дзе 10 кастрычніка 1941 года расстралялі 190 мясцовых жыхароў габрэйскай нацыянальнасці.Мемарыяльны знак на месцы, дзе 10 кастрычніка 1941 года расстралялі 190 мясцовых жыхароў габрэйскай нацыянальнасці.
  • Таблічка каля мемарыяльнага знаку ахвяр нацызму.Таблічка каля мемарыяльнага знаку ахвяр нацызму.

Насельніцтва

Дэмаграфічныя дадзеныя

  • 1888 год — 14 двароў
  • 1897 год — 318 чал. (37 двароў, 167 жыхароў. Урочышча — 7 двор, 52 жыхароў і чыгуначнай станцыя, 4 двары, 44 жыхары).
  • пачатак XX ст. — 50 двароў, 204 жыхары. У маёнтку — 1 двор, 3 жыхары і чыгуначнай станцыя, 32 двары, 174 жыхары.
  • 1959 год — 5761 жыхар
  • 2000 год — 2,8 тыс. чал.
  • 1 студзеня 2002 год — 3,0 тыс. чал.
  • 2006 год — 2,9 тыс. чал.
  • 2009 год — 2,8 тыс. чал.
  • 2011 год — 2 748 чал.
  • 2016 год — 2 725 чал.[7]
  • 1 студзеня 2017 год — 2 714 чал.[8]

Рэлігія

  • Праваслаўная царква. У 2010 годзе пачалося будаванне царквы прападобнай Ефрасінні Полацкай, на данны момант ідуць працы па ўзвядзенні падмуркавых сцен храма. Наватворны прыход атрымаў сведчанне пра дзяржаўную рэгістрацыю 29.12.2003.[9]
  • Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. У ліпені 2013 года распачата будаўніцтва на месцы былога помніка Леніну[10].
  • Царква Благадаць — ХВЕ.
  • Царква евангельскiх хрысцiян баптыстаў. Знаходзіцца на вул. Першатравеньская дом 4.

  • Дом малітвы евангельскiх хрысцiян баптыстаў.Дом малітвы евангельскiх хрысцiян баптыстаў.
  • Царква прападобнай Ефрасінні Полацкай. Будова на 2018-06-27.Царква прападобнай Ефрасінні Полацкай. Будова на 2018-06-27.
  • Царква Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Прыход у доме быту.Царква Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Прыход у доме быту.
  • Царква Благадаць (ХВЕ).Царква Благадаць (ХВЕ).
  • Касцёл.Касцёл.
  • Касцёл. Від з боку.Касцёл. Від з боку.

Эканоміка

Транспарт

Чыгуначны

Праз тэрыторыю гарадскога пасёлка праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца станцыя Рудзенск

Аўтамабільны

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Медыцына

  • Бальніца. Медыцынскія паслугі надае гарадская бальніца. Бальніца разлічана на 25 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 95 чалавек у змену [13]. На 1 студзеня 2018 года Рудзенская ГБ абслугоўвае 5434 чалавекі, з іх дарослае насельніцтва — 4402, дзіцячае — 1032. Радыус абслугоўвання — 30 кіламетраў, абслугоўвае 37 вёсак. Для медычнага забеспячэння ёсць санітарны аўтатранспарт. Перспектыўны план будавання горада-спадарожніка Рудзенск (разліковая колькасць 67000 чалавек) уключае будаванне бальнічнага комплексу, што складаецца са стацыянара з кругласуткавым знаходжаннем пацыентаў на 600 ложкаў, паліклінікі на 1400 наведанняў у змену, стварэнне шасці брыгад хуткай медычнай дапамогі, а таксама дапаможныя падраздзяленні (гараж, цэнтральнае стэрылізацыйнае аддзяленне, кацельня, пральня і г.д.).[14]
  • Паліклініка.

  • Сацыяльная сфера
  • Аптэка.Аптэка.
  • Паліклініка.Паліклініка.
  • Рудзенскі яслі-сад.Рудзенскі яслі-сад.
  • Рудзенская сярэдняя школа.Рудзенская сярэдняя школа.

Культура і грамадства

  • Дзейнічаюць 3 бібліятэкі.
  • Дом культуры. Пабудаваны ў 1950-х гадах. У доме культуры дзейнічае ансамбль народнай песні «Крынічанька» (мастацкі кіраўнік — Алег Міхайлавіч Аляхновіч).

Спорт

  • У г.п. Рудзенск быў зарэгістраваны беларускі футбольны клуб Рудзенск. У сезоне 2012 клуб меў істотныя фінансавыя праблемы, у выніку чаго вылецеў з Першай лігі і спыніў існаванне.

Славутасці

  • Капліца на могілках (разбурана ў савецкі час);
  • Помнік Леніну (1947). Дэмантаваны. Скульптура захоўваецца на тэрыторыі гаспадарчага двара былога саўгаса «Рудзенскі» (цяпер — гаспадарка належыць «Мінскметрабуд»[15];
  • Чыгуначная станцыя (пабудова пач. XX ст.);
  • Брацкая магіла (1941—1944 гады).
  • Памятная таблічка на доме культуры ў гонар беларускага паэта Міхася Чарота.
  • Помнік у гонар заснавання горада.
  • Памятная таблічка у гонар партызан Рудзенскага раёна на чыгуначным вакзале. Брыгады:2-я Мінская; «Беларусь»; 3-я Мінская імя С. М. Будзённага; «Буравеснік».
  • Мемарыяльны знак на месцы, дзе 10 кастрычніка 1941 года расстралялі 190 мясцовых жыхароў габрэйскай нацыянальнасці.
  • Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар ваяра інтэрнацыяналіста Леаніда Ісакавіча Бярковіча[16].
  • Памятная таблічка на вуліцы Чкалава ў гонар Героя Савецкага Саюза Міхала Зялёнкіна[17].
  • Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар Герой Савецкага Саюза Міхала Зялёнкіна.
  • Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар беларускага паэта Генадзь Кляўко.
  • Валун з памятнай дошкай. Закладзены 22 чэрвеня 2012 года ў гонар 110-годдзя з дня народзінаў навукоўца-лесавода Івана Юркевіча[18].
  • Помнік расстраляным савецкім грамадзянам падчас Другой сусветнай вайны[18].

Страчаная спадчына

  • Сінагога. Знаходзілася на сучаснай вуліцы Розы Люксембург. З 1935 года ў будынку знаходзіўся Рудзенскі ДК[19].

  • Дом культуры.Дом культуры.
  • Памятная таблічка на доме культуры ў гонар беларускага паэта Міхася Чарота.Памятная таблічка на доме культуры ў гонар беларускага паэта Міхася Чарота.
  • Помнік у гонар заснавання горада.Помнік у гонар заснавання горада.
  • Таблічка на помніку у гонар заснавання горада.Таблічка на помніку у гонар заснавання горада.
  • Памятная таблічка на чыгуначным вакзале.Памятная таблічка на чыгуначным вакзале.
  • Памятная таблічка на доме, дзе жыў Герой Савецкага Саюза Міхала Зялёнкіна.Памятная таблічка на доме, дзе жыў Герой Савецкага Саюза Міхала Зялёнкіна.
  • Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар Герой Савецкага Саюза Міхала Зялёнкіна.Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар Герой Савецкага Саюза Міхала Зялёнкіна.
  • Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар ваяра інтэрнацыяналіста Леаніда Ісакавіча Бярковіча.Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар ваяра інтэрнацыяналіста Леаніда Ісакавіча Бярковіча.
  • Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар беларускага паэта Генадзь Кляўко.Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар беларускага паэта Генадзь Кляўко.
  • Валун з памятнай дошкай у гонар 110-годдзя з дня народзінаў Івана ЮркевічаВалун з памятнай дошкай у гонар 110-годдзя з дня народзінаў Івана Юркевіча
  • Брацкая магіла.jpgБрацкая магіла.jpg

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рудзе́нск
  3. https://puchavickirajon.info/%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%B1%D1%8B/
  4. РУДЕНСК
  5. БелЭн, 2001
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.06.2010 N 976 “О Государственной программе строительства крупных жилых районов для жителей г. Минска в городах-спутниках и выноса (переноса) из столицы в населенные пункты республики некоторых производственных объектов”
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. http://sobornevsky.by/blagochinie/hram-prepodobnoj-efrosinii-polockoj/
  10. https://realty.tut.by/news/building/578566.html Архівавана 30 студзеня 2018.
  11. http://rudensk.com/company/o-kompanii/
  12. https://sad-rudensk.schools.by/ Архівавана 16 студзеня 2021.
  13. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
  14. http://www.gorka.by/?p=41408
  15. Дым, М., Зеневіч, М. Рудзенск у мроях: Штрых-партрэт аднаго з гарадоў-спадарожнікаў Мінска / Мікалай Дым, Мікалай Зеневіч // Народная воля. — 2017. — № 17 (4166). — 28 лютага. — С. 3.
  16. http://www.gorka.by/?p=45567
  17. http://www.gorka.by/?p=27198 Архівавана 22 студзеня 2020.
  18. 1 2 https://1prof.by/news/in_the_country/rudensk_gorod-sputnik_no_vse-taki_poselok.html(недаступная+спасылка)
  19. http://belsmi.by/archive/article/109180
  20. http://afgan.ru/memorial/76berkovich-li-afgan-.html

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Рудзенск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 428. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Самахвалавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пухавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be