wd wp Пошук:

Рудзнінкай

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Руднікі (значэнні). Ру́дзнінкай[1] (літ.: Rūdninkai, традыцыйная беларуская назва — Руднікі) — вёска ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Яшунайскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс. Насельніцтва на 2001 год — 492 чалавекі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Руднікі ўпамінаюцца ў XV стагоддзі. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1511 годзе ў Рудніках быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Руднікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Рудніках было 15 будынкаў.

Найноўшы час

У 1920 годзе Руднікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве. У чэрвені 1941—1944 гадах Ротніца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 160 чал., з 150 каталікоў і 10 іўдзеяў; 1881 год — 210 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 492 чал.

Славутасці

  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1884)

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Krzywicki J. Rudniki // Słownik geograficzny… T. IX. — Warszawa, 1888. S. 937.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be