Руднянскі раён (Смаленская вобласць)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Руднянскі раён. Руднянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Рудня.
Геаграфія
Плошча раёна — 2111 км².
Мяжуе з Веліжскім, Дзямідаўскім, Смаленскім і Красненскім раёнамі. На захадзе мяжуе з Віцебскай вобласцю Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
Руднянскі раён утвораны ў 1929 годзе.
Дэмаграфія
Колькасьць насельніцтва, жыхароў: 28 037 (2002), 25 506 (2010), 22 918 чал. (2017).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У склад Руднянскага раёна уваходзяць 2 гарадскіх і 8 сельскіх паселішчаў:
- Руднянскае гарадское паселішча
- Галынкаўскае гарадское паселішча
- Казіміраўскае сельскае паселішча
- Клярынаўскае сельскае паселішча
- Круглоўскае сельскае паселішча
- Любавіцкае сельскае паселішча
- Панізоўскае сельскае паселішча
- Перавалоцкае сельскае паселішча
- Смалігоўскае сельскае паселішча
- Чысцікаўскае сельскае паселішча
Транспарт
Аўтадарога А141 Арол — Віцебск.
Славутасці
- Былая ўніяцкая, цяпер праваслаўная царква Успення Прасв. Багародзіцы ў вёсцы Любавічы, помнік архітэктуры барока.
- Былы касцёл, цяпер царква Св. Тройцы ў вёсцы Мікуліна.
Страчаная спадчына
- Сінагога ў вёсцы Любавічы.
Вядомыя асобы
- Мікалай Аляксеевіч Сташанкоў, нар. 15 сакавіка 1934 года ў вёсцы Драгелі — савецкі беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР.
- Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў, нар. 4 мая 1949 года ў вёсцы Круглоўка — доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руднянскі раён (Смаленская вобласць)
- Руднянскі раён на Radzima.org
Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.