wd wp Пошук:

Веліжскі раён

Веліжскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) на паўночным захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Веліж.

Геаграфія

Плошча раёна складае 1,473 тыс. км².

Мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Пскоўскай і Цвярской абласцямі, на ўсходзе і паўночным усходзе з Дзямідаўскім раёнам, на захадзе з Рэспублікай Беларусь (Віцебскі раён), на поўдні з Руднянскім раёнам.

У раёне знаходзіцца найніжэйшы пункт Смаленскай вобласці (перасячэнне Дзвіной мяжы вобласці) — 140 метраў над узроўнем мора.

Па тэрыторыі раёна цячэ рака Заходняя Дзвіна. Раён мае шмат балотаў і азёраў, найбуйнейшыя балоты: Драздоўскі Мох, Лагунскі Мох, Мацюшынскі Мох; азёры: Чаплі, Рябікоўскае, Гатчынскае, Залюбішчанскае, Хаменкоўскае. Глебы ў раёне дзярнова-слаба- і сярэднепадзолістыя, у паніжэннях — дзярнова-падзоліста-глеевыя. Лясы (галоўным чынам хваёвыя і ялова-шыракалістыя, маладыя хваёвыя і драбналістыя) займаюць 49,5 % тэрыторыі.

Гісторыя

Веліжскі раён утвораны ў 1927 у складзе Ленінградскай вобласці на тэрыторыі былога Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1929 быў перададзены ў Заходнюю вобласць, у складзе Смаленскай вобласці — з 1937. У 1963 быў далучаны да Дзямідаўскага раёна. Адноўлены — у 1965.

Дэмаграфія

Насельніцтва — 13 198 чалавек (2005).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 1 гарадское і 8 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы

  1. Веліжскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы

  1. Бяляеўскае сельскае паселішча
  2. Будніцкае сельскае паселішча
  3. Заазерскае сельскае паселішча
  4. Крутоўскае сельскае паселішча
  5. Пячонкаўскае сельскае паселішча
  6. Пагарэльскае сельскае паселішча
  7. Селязьнёўскае сельскае паселішча
  8. Сіцькаўскае сельскае паселішча

Эканоміка

Транспарт

Праз тэрыторыю раёна праходзіць рэгіянальная аўтамабільная дарога Р133 Смаленск — Невель і аўтадарога Р131 Веліж — Сенькава — мяжа з Рэспублікай Беларусь (на Віцебск).

Населеныя пункты

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі паводле гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу і раёнаў на 1 студзеня 2010 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Веліжскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be