Рукайней
Ру́кайней[1] (літ.: Rukainiai, традыцыйная беларуская назва — Рукойні) — вёска ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Рукайнейскай сянюніі. Размешчана на паўднёвы ўсход ад Вільнюса. Насельніцтва на 2011 год — 770 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Рукойні датуецца 1435 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1538 годзе ў Рукойнях быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рукойні апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1859 год у Рукойнях было 26 будынкаў, на 1866 год — 25.
Найноўшы час
У 1920 годзе Рукойні апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1859 год — 244 чал.; 1866 год — 364 чал., з іх 261 каталік, 53 праваслаўныя і 50 іўдзеяў; 1881 год — 323 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 770 чал.
Славутасці
- Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1823)
Страчаная спадчына
- Царква Покрыва Багародзіцы (1860-я; мураўёўка)
Вядомыя асобы
- Павел Ксаверый Бжастоўскі (1739—1827) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Rukojnie // Słownik geograficzny… T. IX. — Warszawa, 1888. S. 959.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рукайней
- Рукайней на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Вільнюскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.