Рыпкынскі раён
Рыпкынскі раён[1] (укр.: Ріпкинський район) — скасаваная адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнігаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Рыпкы[1] (укр.: Ріпки).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 27989 чалавек, плошча — 2105 км².
Геаграфія
Рыпкынскі раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Чарнігаўскай вобласці. Ён мяжуе з Чарнігаўскім, Гараднянскім раёнамі Чарнігаўскай вобласці і Гомельскім, Лоеўскі, Брагінскі раёнамі Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адлегласць да абласнога цэнтра па чыгунцы 36 км, шашэйнымі шляхамі 39 км.
Клімат умерана кантынентальны. Глебы дзярнова-падзолістыя, сярэдні бал 42. Карысныя выкапні: гліна, пясок, торф.
У прамысловасці асноўнымі відамі прадукцыі, якія выпускаюцца прадпрыемствамі раёна з’яўляюцца льновалакно, швейныя вырабы, цэгла будаўнічы, мэбля; у сельскай гаспадарцы зерневая, бульбяная, лёнавая, мяса-малочная вытворчасці.
Транспарт
Па тэрыторыі раёна праходзіць аўтадарогі: E95 · М01 · Т2506 · Т2507 · Т2512 · Т2537 · Т2554 · Т2561
Гісторыя
Раён утвораны ў 1923 годзе.
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 5 пасялковых і 27 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
На тэрыторыі раёна размешчаны 5 пасёлкаў гарадскога тыпу, 4 пасёлкі сельскага тыпу і 109 сёлаў.
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва раёна:[2]
Зноскі
- 1 2 Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Дынаміка насельніцтва адміністрацыйных адзінак Украіны
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыпкынскі раён
Катэгорыя·Населеныя пункты Рыпкынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Чарнігаўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.