wd wp Пошук:

Рэплеўскі сельсавет

Рэ́плеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Рэпля.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бурнеўскага сельсавета[1], 2 снежня 1961 года — частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Агароднікі, Альхова, Бойдаты, Дуляўцы, Мількаўцы, Міслюкі)[2]. 29 верасня 1972 года вёскі Агароднікі, Альхова, Бойдаты, Дуляўцы, Мількаўцы і Міслюкі перададзены ў склад Роскага пассавета[3]. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Вярэйкаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1053 чалавекі[5], з іх 52,9 % — палякі, 44,7 % — беларусы, 1,5 % — рускія[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходізілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Рэпля, вёскі Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Сугакі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области Архівавана 12 красавіка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be