Рэпля
Рэ́пля[1] (трансліт.: Replia, руск.: Репля) — аграгарадок у Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Вярэйкаўскага сельсавета.
Да 2013 года Рэпля ўваходзіла ў склад Рэплеўскага сельсавета[2]. Насельніцтва 582 чал. (2007).
Геаграфія
Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўночны захад ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Рось[3].
Гісторыя
Упершыню Рэпля згадваецца ў XVI ст. З 1558 г. ёй валодалі Станіслаў Адахоўскі, Мікалай Ясенскі, Іван Карп, Масальскія, у 1620-х перайшла да Сцыпіёнаў, пазней да Юрыя Валовіча. Станам на 1690 г. тут было 12 двароў, касцёл, карчма, млын.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Рэпля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1796 існавалі аднайменныя фальварак і прыватнае мястэчка ва ўладанні Юзафа Завадскага. На 1836 г. — прыватны і духоўны фальварак, 3 двары, касцёл.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Рэпля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Рэпля ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. зрабілася цэнтрам сельсавета. Станам на 1 студзеня 2004 г. тут было 177 двароў.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1836 — 53 чал.
- XX стагоддзе: 1914 — 107 чал.
- XXI стагоддзе: 2001 — 529[3] чал.; 1 студзеня 2004 — 498 чал.; 1.1.2007 — 582 чал.
Інфраструктура
У Рэплі працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Капліца-пахавальня (пач. XX ст.)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (пач. XX ст.)
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[3].
Страчаная спадчына
- Касцёл (XVIII ст., разабраны ў 1900-я)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016.
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна.
Літаратура
- Repla // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 620.
- Рэпля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — С. 20.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэпля
- Рэпля на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.