wd wp Пошук:

Рэчыца (Столінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэчыца (значэнні).

Рэ́чыца[2] (трансліт.: Rečyca, руск.: Речица) — рабочы пасёлак у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, чыгуначная станцыя на лініі ЛунінецСарны (Украіна), на аўтадарозе Столін—Сарны. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Століна, за 238 км ад Брэста. Насельніцтва на 2017 год — 6067 чалавек[3]. Адміністрацыйны цэнтр Рэчыцкага сельсавета (да 2015 года — пасялковага савета)[4].

Гісторыя

У XVI ст. навакольнымі землямі валодалі Саламярэцкія, на пачатку XVIII ст. — Вішнявецкія, пасля Столін і Рэчыца — у валоданні Каранеўскіх.

У 2-й палове XVIII ст. Ганна Каранеўская (пам. 1815) выйшла замуж за Аляксандра Пацея герба «Вага», маёнткі Столін і Рэчыца былі яе пасагам. Іх дачка Ідалія Пацей выйшла замуж за Адама Перасвет-Солтана (1792—1863), яе пасагам таксама былі Столін і Рэчыца. Адам Солтан падзяліў маёмасць паміж дзецьмі — Столін атрымаў сын Аляксандр; Рэчыцу дачка Марыя, жонка графа Альфонса Серакоўскага.

У 19 ст. вёска Столінскай воласці Пінскага павета. Пасля будаўніцтва чыгункі Лунінец—Роўна (1885) каля вёскі пабудавана станцыя Гарынь. Будаўніцтва распачалося пад канец 1890-х гадоў, драўляны будынак станцыі скончаны ў 1901 годзе. Адкрыццё станцыі стала імпульсам для эканамічнага развіцця Рэчыцы, што выявілася ў стварэнні шэрагу прадпрыемстваў: вінакурні дэ Вірыёна (1907), лесапільнага завода Фрэнкеля і Турэніча (1912), цагельні (1913)[5].

Ад Серакоўскіх Рэчыца перайшла зноў да Солтанаў, уладальніку Століна Аляксандру. Яго дачка Стэфанія (1848—1933) выйшла замуж за Уладзіміра дэ Вірыёна герба «Ляліва»[6], а Рэчыца была яе пасагам, яшчэ частку Рэчыцы дэ Вірыён выкупіў у свайго швагра і стаў адзіным гаспадаром маёнтка.

З 1921 года — у складзе Польшчы. З утварэннем Столінскага павета Палескага ваяводства[7] ў 1923 годзе — у яго складзе. Апошнім гаспадаром Рэчыцы была ўнучка Стэфаніі дэ Вірыён — таксама Стэфанія (1901—1988), жонка Яна Кулакоўскага (1890—1954)[8]. У часы польскай улады, акрамя прадпрыемстваў, створаных да Першай Сусветнай вайны, тут запрацаваў паравы млын і адкрылася школа з бібліятэкай. Са Столінам Рэчыцу звязваў аўтобусны рух, а з Давыд-Гарадка у перыяд навігацыі штодня хадзіў малатанажны грузапасажырскі параход «Ветка».[5]

З 1939 года — у БССР. З 1940 года ў Столінскім раёне Пінскай, з 1954 года — Брэсцкай вобласці. З 6 ліпеня 1960 года — рабочы пасёлак[9].

Эканоміка

ААТ «Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» (245 супрацоўнікаў), ААТ «Гарынскі агракамбінат» (226 супрацоўнікаў), ААТ «Столінрайаграсервіс» (118), РВУ «Столінрайгаз» (134), Столінрайпалівазбыт (38), асфальтавы завод Столінскай ДБПМК-32 (21), раствора-бетонны вузел ПМК-24 (34), майстарскі ўчастак Столінскай ЖКГ (143), чыгуначная станцыя Гарынь (70).

Дзейнічаюць дзве сярэднія школы, два яслі-сады, сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым прытулкам, музычная школа, музей народнай славы. Працуе два паштовых аддзяленні, урачэбная амбулаторыя, аптэка і лазня.

Рэлігія

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы

У Рэчыцы знаходзіцца праваслаўны храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1994), збудаваны непадалёк ад зруйнаванай падчас Другой Сусветнай вайны царквы.[10] Акрамя таго, у Рэчыцы працуе два дома малітвы — саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў і аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай.[11][12]

Насельніцтва

  • 1886 — 332 жыхары, 31 двор[7]
  • 1909 — 440 жыхароў (79 гаспадарак)[5]
  • 1921 — 948 жыхароў[7]
  • 1939 — 1613 жыхароў[5]
  • 2000 — 6,8 тыс. чал.[7]
  • 2006 — 6,6 тыс. чал.
  • 2008 — 6,7 тыс. чал.
  • 2016 — 6 096 чал.[13]
  • 2017 — 6 067 чал.[3]

Славутасці

  • Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1994).

Страчаная спадчына

Рэчыцкі палац (1937)
  • Рэчыцкі палац — пабудаваны на мяжы XIX і XX ст. Уладзімірам дэ Вірыён. Быў мураваным 2-павярховым будынкам прамавугольнага плану, цэнтр галоўнага фасада вылучаўся невялікім порцікам з дзвюма парамі мураваных калон. Накрыты невысокім гладкім чатырохсхільным дахам. Вакол палаца быў закладзены пейзажны парк[14].

Будынак быў моцна пашкоджаны падчас бамбардзіровак чэрвеня 1941 года. Разабраны мясцовымі жыхарамі да 1970-х гадоў. Станам на сёння год парк цалкам забудаваны, захаваліся толькі адзінкавыя дрэвы[14].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рачы́ца
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 97 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Столинского района Брестской области Архівавана 28 кастрычніка 2020.
  5. 1 2 3 4 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Столінскага раёна / Рэдкалегія: Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БЕЛТА, 2003. — 635 с.: іл. — С. 84-202.
  6. Stefania Ludwika de Virion на geni.com
  7. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна.
  8. Stefania Kułakowska на geni.com
  9. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Рэчыца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў рабочы пасёлак ад 6 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 18.
  10. Pinskeparh.by. Столинской благочиние
  11. Baptist.by. Сведения о церквах евангельских христиан баптистов по Брестской области за 2017 год
  12. Оцхве.бел. Поместные церкви
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. 1 2 Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с.

Літаратура

  • Рэчыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — С. 38.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s. С. 142—144.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Брэсцкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be