Саломенка (Магілёў)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Саломенка. Саломенка (трансліт.: Salomienka, руск.: Соломенка) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Палыкавіцкага сельсавета. З 1989 года ў складзе Магілёва. Размяшчалася за 4 км на поўнач ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў—Шклоў[1].
Гісторыя
Вядома ў Расійскай імперыі з XIX ст. У 1847 годзе ў складзе маёнтка Пашкавічы ў Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 года ў Палыкавіцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. Побач было сяльцо[1].
З 20 жніўня 1924 года ў Карабанаўскім, з 21 жніўня 1925 года ў Краснапольскім сельсаветах Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас[1].
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Мікалаеўскім, з 22 ліпеня 1960 года ў Палыкавіцкім сельсаветах. У 1990 ў складзе калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Мікалаеўка 2)[1].
У 1989 годзе ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва. У 1980-я гады на месцы вёскі пачалося будаўніцтва жылога раёна[2].
Насельніцтва
Зноскі
- 1 2 3 4 Саломенка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
- ↑ Северный // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
Літаратура
- Саломенка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Магілёва Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Магілёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.