Сан-Мігель-дэ-Тукуман
Сан-Мігель-дэ-Тукуман (ісп.: San Miguel de Tucumán), звычайна скарачаецца да Тукуман (ісп.: Tucumán) — сталіца правінцыі Тукуман і найбольшы горад паўночнай Аргенціны з насельніцтвам 526 тысяч жыхароў (2001) і насельніцтвам агламерацыі 806000, што робіць яе пятай па насельніцтву ў краіне.
Горад пад назвай Іватын (ісп. Ibatín) быў заснаваны ў 1565 г. і быў перамешчаны на сучаснае месца ў 1685 годзе. Заступніцай Тукумана была названая Дзева Ла Мерсед. 24 верасня 1812 каля горада Тукуман адбылася бітва, перамога ў якой войскаў Мануэля Бельграна стала вырашальнай у барацьбе за незалежнасць Аргенціны. У той жа дзень у мясцовай царкве Дзева Марыя Ла Мерсед была названая заступніцай аргенцінскага войскі.
9 жніўня 1816 у Тукумане сабраўся Кангрэс, які абвясціў Дэкларацыю незалежнасці Аргенціны ад Іспаніі і іншых краін. З гэтай даты пачынаецца адлік існавання сучаснай Аргенціны. У 1870 г. у Тукуман была праведзена чыгунка.
Клімат
Клімат горада субтрапічны. Зімы цёплыя. Снежныя ападкі рэдкія — за ўсю гісторыю краіны ад заснавання горада снег выпадаў толькі тры разу: 1920 г., 9 ліпеня 2007 г. і ў ліпені 2010 г. Лета гарачае, але з-за вышыні (горад знаходзіцца ля падножжа Пампінскай сьеры), ракі Рыа-Дульсэ і частых вятроў з Патагоніі тэмпературы даволі ўмераныя. Вясна і восень цёплыя з сярэдняй тэмпературай 25 °C і пераважнымі вятрамі з поўдня.
Найбольшая колькасць дажджоў бывае ўлетку. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 800—1000 мм. Абсалютны максімум тэмператур за перыяд назірання з 1961—1990 гг. 42,1 °C, абсалютны мінімум — 3 °C
Клімат Сан-Мігель-дэ-Тукуман | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 31,3 | 30,2 | 27,7 | 24,4 | 21,2 | 18,2 | 19,1 | 22,5 | 24,5 | 29,0 | 29,6 | 30,6 | 25,7 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 25,3 | 24,2 | 22,2 | 19,1 | 15,5 | 12,2 | 12,1 | 14,7 | 17,1 | 21,6 | 23,2 | 24,9 | 19,3 |
Сярэдні мінімум, °C | 20,2 | 19,2 | 18,0 | 15,1 | 11,0 | 7,6 | 6,8 | 8,6 | 10,6 | 15,1 | 17,5 | 19,4 | 14,1 |
Норма ападкаў, мм | 196,2 | 158,1 | 161,0 | 67,2 | 14,7 | 14,0 | 11,4 | 12,4 | 13,3 | 47,8 | 69,8 | 200,4 | 966,3 |
Крыніца: |
Гарады-пабрацімы
- Германія, Эрфурт
- Германія, Леверкузен
- Аўстралія , Клагенфурт
- Румынія, Алба-Юлія
- Украіна, Чарнаўцы
- Сербія, Кікінда
- Францыя, Сент-Эцьен
- Венгрыя, Дзьёр
- Вялікабрытанія, Ковентры, з 1955
- Украіна, Луганск, з 1959
- Канада, Гранбі, Квебек, з 1960
- Германія, Вуперталь, з 1960
- Канада, Віндзар, Антарыа, з 1963
- Германія, Гельтэндорф, з 1966
- Мадагаскар, Туамасіна, з 1967
- Ізраіль, Назарэт-Іліт, з 1974
- Алжыр , Анаба, з 1981
- Кітай, Сюйчжоу, з 1984
- ЗША, Дэ-Мойн, з 1984
- Грэцыя, Патры, з 1990
- Туніс, Бэн-Араус, з 1994
- Польшча, Катавіцы, з 1994
- Партугалія , Аейраш, з 1995
- Швецыя, Бурленгэ, з 4 сакавіка 2009.
- Калумбія, Сан-Хуан-дэ-Паста, з 2010
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 6 лістапада 2017.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1565 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.