Сандэрленд
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сандэрленд (значэнні). Са́ндэрленд (англ.: Sunderland; англійскае вымаўленне: i/ˈsʌndərlənd/) — горад у англійскім графстве Тайн-энд-Уір, цэнтр адміністрацыйнага раёна Сіці-оф-Сандэрленд. Насельніцтва — 174 286 чалавек (2011).
Гісторыя
Першыя паселішчы на месцы сучаснага Сандэрленда вядомыя яшчэ з Новакаменнага стагоддзя і часоў Старажытнага Рыма. У 674 годзе быў заснаваны манастыр Вермаўз энд Джэрау(англ.) бел., што паклала пачатак гісторыі горада.[1] У канцы VIII стагоддзя, раён быў захоплены вікінгамі і да сярэдзіны IX стагоддзя манастыр быў закінуты. У пачатку XII стагоддзя на месцы Сандэрленда знаходзілася невялікая рыбацкая вёска. З сярэдзіны XIV стагоддзя пачало развівацца суднабудаванне,[2] а з 1589 года стала перапрацоўвацца харчовая соль. У наш час Сандэрленд — буйны порт, у горадзе размяшчаюцца прадпрыемствы суднабудавання, дрэваапрацоўкі, швейнай прамысловасці, вытворчасці паперы, радыётэхнікі, шкла.[3] Каля горада вядзецца здабыча каменнага вуглю, які вывозіцца праз порт.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2001 года, у горадзе пражывае 177739 жыхароў, гэта 26-й па колькасці насельніцтва населены пункт у Англіі. 98,1 % якія пражываюць адносяцца да белай расы. 81,5 % адносяць сябе да хрысціян, 9,6 % — нерэлігійныя, астатнія адносяцца да іншых канфесій ці не назвалі сваё веравызнанне.[4]
Геаграфія і клімат
Сандэрленд размешчаны на ўзбярэжжы Паўночнага мора ў вусці ракі Уір, клімат у горадзе вільготны, ветраны і туманны.
Спорт
Найбольш распаўсюджаны від спорту ў горадзе — футбол. Прафесійны клуб «Сандэрленд» выступае ў Англійскай футбольнай лізе 1, трэцім па значнасці дывізіёне ў сістэме футбольных ліг Англіі. Клуб быў чэмпіёнам Англіі па футболе 6 разоў (апошні раз — у сезоне 1935/36). Стадыён «Сандэрленда» Стэдыум оф Лайт умяшчае каля 49 тысяч гледачоў. Таксама ў горадзе маецца і клуб па жаночым футболе.
У горадзе прысутнічаюць аматарскія клубы па рэгбі і крыкеце.
У 1966 годзе на стадыёне «Рокер Парк» у Сандэрлендзе праходзілі матчы чэмпіянату свету па футболе, у якіх, у прыватнасці, брала ўдзел зборная СССР.
Гарады-пабрацімы
- Эсэн, Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія.
- Сен-Назер, Краіна Луары, Францыя.
- Вашынгтон, Федэральная Акруга Калумбія, ЗША.
- Харбін, Кітай
Вядомыя выхадцы і жыхары
- Лорэн Лаверн (нар.1978)[5][6] — амерыканская журналістка.
- Кларксан Фрэдэрык Стэнфілд (1793—1867) —— англійскі мастак.
- Джэймс Хэрыят (3 кастрычніка 1916 — 23 лютага 1995, Цёрск (Thirsk), Паўночны Ёркшыр) англійскі пісьменнік, ветэрынар і лётчык, аўтар кніг пра жывёл і пра людзей. Сапраўднае імя — Джэймс Альфрэд (Альфаў) Уайт.
- Джордан Хендэрсан (нар. 17 чэрвеня 1990 года) — англійскі футбаліст, паўабаронца, капітан клуба «Ліверпул», ігрок зборнай Англіі.
Галерэя
Гл. таксама
- Макем, дыялект англійскай мовы ў Сандэрлендзе і Дарэме
Зноскі
- ↑ Сандерленд // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.)
- ↑ Sunderland Ship Building Архівавана 14 жніўня 2007.
- ↑ Сандерленд (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Sunderland 2001 Census Statistics Архівавана 11 ліпеня 2007 года.
- ↑ Philby, Charlotte. My Secret Life: Lauren Laverne(нявызн.), The Independent (29 November 2008). Праверана 11 March 2011.
-
↑ Joanna Moorhead. [Lauren Laverne: My family values Life and style](https://www.theguardian.com/lifeandstyle/2012/dec/29/lauren-laverne-my-family-values)(нявызн.), The Guardian (29 December 2012). Праверана 15 July 2013.
Літаратура
- Сандэрленд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 148. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
Сандэрленд на Вікісховішчы |
- https://www.sunderland.gov.uk — афіцыйны сайт муніцыпалітэта Сандэрленда(англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.