wd wp Пошук:

Сар’я

Са́р’я (афіц. транс.: Sarja) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на поўнач ад Верхнядзвінска, на правым беразе ракі Сар’янкі. З’яўляецца цэнтрам Сар’янскага сельсавета.

Насельніцтва вёскі складае 514 чалавек (2010). Праз паселішча праходзіць дарога абласнога падпарадкавання Верхнядзвінск — Асвея.

Назва

Ад назвы ракі Сар’янкі (раней Сар’і), на беразе якой знаходзіцца аграгарадок.

Гісторыя

Касцёл. А. Карманскі, XIX ст.

Сар’я належала магнацкаму роду Сапегаў, у адным пісьме якіх і было першае згадванне горада ў 1506 годзе. У 1753 годзе яна была выкуплена Лапацінскімі.

Перад вайной, у вёсцы жыло 193 чалавекі ў 34 дварах[3].

Ігнацій Лапацінскі

У 1772 годзе Росіцу ўключыла ў свой склад Расійская імперыя, знаходзілася ў Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. У 1850 годзе (па іншых сведчаннях — у 1852 годзе) Ігнат Дамінік Лапацінскі пачаў будаўніцтва ў Сар’і каменнай рыма-каталіцкай царквы, якая, па некаторых звестках, была асвечана ў 1857 годзе. У 1865 годзе, пасля паўстання 1863—1864 гадоў, царква была канфіскавана ўладамі «за хараство» («за великолепие») і перададзена РПЦ.

У жніўні 1941 — чэрвені 1942 гадоў у ваколіцах вёскі дзейнічала камуністычнае падполле, члены якога ў сувязі з пагрозай выкрыцця, пайшлі ў лес[4]. У лютым 1943 года вермахтам войскамі былі спалены 34 дамы, забіта 69 чалавек[3].

У 19241954 гадах і з 1973 года цэнтр сельсавета[5].

У 1989 годзе храм вярнулі рыма-каталікам, але ў 1990 годзе храм быў зноў перададзены РПЦ, а парафія была перайменованна на Успення Прасвятой Багародзіцы (на 2009 год налічваў усяго 600 чалавек). Праз год у касцёле аднавіліся набажэнствы.

Па прадстаўленні Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў пастановай Савета Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў вернуты ў бясплатнае карыстанне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 года касцёл выкарыстоўваецца суполкай РПЦ у вёске Сар’я.

У 2008 годзе Сар’я атрымала афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва

Прадпрыемствы і арганізацыі

На тэрыторыі аграгарадка размешчаны КУВСХП «Дрысенскі», у якім працуе 178 чалавек. Гаспадарка спецыялізуецца на малочна-раслінаводчым кірунку. У Сар’і знаходзяцца Дом культуры, філіял Асвейскай музычнай школы, філіял ААТ «Беларусбанк».

Дзейнічае рэгулярнае аўтобусная паведамленне з Верхнядзвінскам і па мясцовым напрамках.

Славутасці

Сар’я, Орда, XIX ст.

Славутыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Верхнедвинский райисполком. Официальный сайт.. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2011. Праверана 6 кастрычніка 2010.
  2. Белпошта Архівавана 4 жніўня 2012.
  3. 1 2 Сарья (руск.)
  4. Шымук, Б. Сар’янскае патрыятычнае падполле / Барыс Шымук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 231.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  6. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн., 1990. — С. 22. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1973 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Верхнядзвінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be