wd wp Пошук:

Сасноўка (Віцебскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сасноўка. Сасно́ўка[1] (трансліт.: Sasnoŭka, руск.: Сосновка) — вёска ў Ноўкінскім сельсавеце Віцебскага раёна, у 14 км на поўдзень ад Віцебска. Прыпыначны пункт на чыгуначнай лініі Віцебск-Орша. Размешчана на беразе возера Гародна.

Гісторыя

У пачатку XX стагоддзя на месцы вёскі знаходзіўся фальварак Горадня, які належаў двараніну Б. С. Магучаму. Фальварак уваходзіў у склад Шчарбінскай воласці Віцебскага павета, у ім было 5 двароў, 18 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў Сасноўцы размяшчаліся штабы нямецкіх войскаў. У студзені-красавіку 1942 года і ў 1943 годзе тут знаходзіўся штаб 3-й танкавай арміі немцаў. Летам-восенню 1942 гады ў вёсцы размяшчаліся штабы 59-га армейскага корпуса і аператыўнай групы «Шэвалеі». Таксама ў 1943 годзе ў Сасноўцы знаходзілася ГФП-703 (тайная палявая паліцыя) і Абвергрупа-210 (ваенная разведка і контрразведка).

Насельніцтва

  • 628 жыхароў

Інфраструктура

У вёсцы знаходзяцца 2 крамы, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа. Каля вёскі размешчана Рэспубліканская туберкулёзная бальніца «Сасноўка».

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be