wd wp Пошук:

Светласельскі сельсавет

Светласе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Светласельскі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Амбросавіцкі сельсавет у складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Амбросавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лескавічы, сельсавет перайменаваны ў Лескавіцкі сельсавет[1]. 1 красавіка 1960 года ў склад Пагарэліцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Башні, Будавесць, Саладухі Палявыя і Саладухі Пушчавыя)[2]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 26 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Светласельская, сельсавет перайменаваны ў Светласельскі[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Язвінскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Башні, Дубраўскае, Завяззе, Лажок, Мазекі, Полцева, Саладухі Пушчавыя, Ужляціна, Цербяшова і Язвіна), а ў склад Дабейскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Будавесць» (вёскі Амбросавічы, Гародна, Куціна, Маркава, Непароты, Рускі і Чарнецкае)[4]. 25 сакавіка 2008 года вёска Светласельская, цэнтр сельсавета, перайменавана ў агарагарадок Светласельскі[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2032 чалавекі[6], з іх 92,2 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,7 % — палякі[7].

Склад

Светласельскі савет уключае 19 населеных пунктаў:

Былыя населеныя пункты сельсавета (пералічаны ў Дабейскі сельсавет):

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Шумилинского районного Совета депутатов от 25 марта 2008 г. № 71 О преобразовании сельских населенных пунктов Шумилинского района в агрогородки
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шумілінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Віцебскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Шумілінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be