Севераданэцк
Севераданэ́цк[1] (укр.: Сєвєродонецьк) — горад абласнога падпарадкавання ў Луганскай вобласці Украіны, буйны індустрыяльны цэнтр. З 22 верасня 2014 года часовы адміністрацыйны цэнтр Луганскай вобласці[2].
Насельніцтва — на 1 студзеня 2011 года складае 110 612 чал. (гарсавет — 120 976 чал.) Плошча — 42,1 км² (гарсавет 74,6 км²) (2010).
Севераданэцк — буйны прамысловы цэнтр, у ім вырабляецца 22,18 % прамысловай прадукцыі Луганскай вобласці. Вядучыя прадпрыемствы горада — ПАТ «Севераданэцкае аб’яднанне Азот», ААТ «Шклопластык», СНВА «Імпульс».
Тапаніміка
Сучасная назва, дадзеная гораду ў 1950 годзе, паходзіць ад назвы ракі Северскі Данец. Да 1950 года тады яшчэ пасёлок гарадскога тыпу насіў назву Лісхімбуд (Лісічанскае хімічнае будаўніцтва). У 1950 годзе прапаноўвалась чатыры варыянты новай назвы для пасёлка: Светлаград, Камсамольск-на-Данцы, Мендзялееўск або Севераданэцк. Але 27 студзеня 1950 года выбар быў зроблены на карысць назвы Севераданэцк.
Гісторыя
Севераданэцк быў заснаваны ў 1934 годзе ў сувязі з будаўніцтвам азотна-тукавага камбіната. У 1951 атрымаў статус горада. У 1970 пераступіў 100-тысячную адзнаку насельніцтва.
Адукацыя і навука
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Оксана Денисова. Украинский парламент принял решение об изменении границ Луганской области , RFI (11 кастрычніка 2014).
Літаратура
- Севераданецк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 288. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Севераданэцк
- Афіцыйны сайт Севераданэцкай гарадской рады
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.