wd wp Пошук:

Шахты

Шахты (руск.: Шахты) — горад (з 1867 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 249,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1867 годзе.

Горад размешчаны на рацэ Грушаўка. З’яўляецца другім па плошчы (пасля Растова-на-Доне) і трэцім па колькасці насельніцтва (пасля Таганрога) горадам у Растоўскай вобласці.

Здабыча каменнага вугалю, машынабудаўнічыя завод «Гідрапрывад» (прамысловая гідраўліка). Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, у тым ліку жалезабетонных канструкцый, керамічных вырабаў; завод сухіх будаўнічых сумесяў, прадпрыемства па вупуску керамічнай пліткі. Растоўскі электраметалургічны завод.

Радзіма Героя Савецкага Саюза Б. І. Коўзана (1922—1985)[2], мастацтвазнаўца У. І. Няфёда (1919—1999)[3].

Зноскі

  1. Архівавана 30 кастрычніка 2011. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)  Архівавана 30 кастрычніка 2011.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 436. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 542—543. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Савецкага раёна (Крым) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be