Селішча (Гарадоцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Селішча.
Се́лішча — аграгарадок (да 2010 г. вёска[2]) ў Даўгапольскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. На рацэ Бярноўка. За 21 км ад горада Гарадок, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха[3].
Гісторыя
У канцы 18 ст. аграгарадок у Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1803—1830 гг. казённы маёнтак Сяліцкі ў валоданні жонкі тайнага саветніка Тарбеева, памешчыцы Гарбачэўскай, памешчыкаў Лукашэвіча, Місуна. У 1831 годзе казной маёнтак перададзены ў кіраванне памешчыку Хлюзінскаму. У сярэдзіне 19 ст. маёнтак, цэнтр Селішчанскага староства ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1863 годзе ў Селішчы дзейнічала сельская школа. З 1860-х гг. цэнтр воласці. Працавалі бібліятэка і народнае вучылішча. З 1923 г. Селішча ў Віраўлянскай воласці Віцебскага павета. З 24 жніўня 1924 г. Селішча — цэнтр сельсавета ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (з 20.2.1938 г. у Віцебскай вобласці). У 1930-х гг. створаны калгас «Чырвоны металіст», працавалі кузня, маслазавод, шавецкая майстэрня, ільнозавод.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года вёска акупавана нямецкім войскамі. Вызвалена 19 снежня 1943 г. у ходзе Гарадоцкай аперацыі[4].
З 16 ліпеня 1954 года Селішча — вёска ў Даўгапольскім сельсавеце. У розны час у вёсцы дзейнічалі МТС, калгас «Металіст», бальніца. Вёска была цэнтрам калгаса «Чырвоны Кастрычнік».
Насельніцтва
- 31 рэвізская душа, 3 двары (1785)
- 78 жыхароў, 13 двароў (1885)
- 101 жыхар, 23 двары (1926)
- 108 жыхароў (1959)
- 96 жыхароў (1970)
- 231 жыхар, 88 двароў (на 1.1.2002)
Інфрастуктура
У Селішчы дзейнічаюць:
- Аддзяленне «Чырвоны Кастрычнік» ААТ «Гарадоцкі Райаграснаб»
- Селішчанская сельская бібліятэка-клуб (філіял № 48) сеткі публічных бібліятэк Гарадоцкага раёна[5]
- Селішчанская амбулаторыя ўрачэбнай практыкі Гарадоцкай ЦРБ[6]
- магазін.
Транспарт
Аўтамабільнымі дарогамі Селішча звязана з Гарадком, аграгарадком Віраўля, аграгарадком і чыгуначнай станцыяй Бычыха, вёскамі Сураўні, Пралетарск, Кісялі і інш. Праз вёску пралягаюць аўтобусныя маршруты Віцебск—Іванаўка, Гарадок—Іванаўка, Гарадок—Ноўка.
Памятныя мясціны
У вёсцы знаходзяцца брацкія вайсковыя могілкі 543 савецкіх воінаў, загінуўшых у 1943—1944 гг.
Зноскі
- 1 2 Сайт РУП «Белпошта»
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов 24 декабря 2009 г. № 146 «О преобразовании сельских населённых пунктов а агрогородки» (руск.)
- ↑ Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 7. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
- ↑ Городокская операция Архівавана 13 жніўня 2014. (руск.) // «Белорусская военная газета. «Во славу Родины»
- ↑ Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін (руск.)
- ↑ Каталог «Здравоохранение Беларуси» (руск.)
Літаратура
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 212, 393, 680, 869—870. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 7. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.