wd wp Пошук:

Сен-Дэні (Сен-Сен-Дэні)

Сен-Дэні́[5] (фр.: Saint-Denis) — камуна ў Францыі за 9 км ад цэнтра Парыжа, насельніцтва — каля 95 тыс. жыхароў (2005). 35,6 % жыхароў — імігранты або выхадцы з заморскіх дэпартаментаў. Высокі ўзровень злачыннасці; нягледзячы на ​​гэта, беспарадкі ў прыгарадах Парыжа (2005) мала адбіліся на Сен-Дэні.

Знаходзіцца на поўнач ад Парыжа, каля правага берага ракі Сена пры ўпадзенні канала Сен-Дэні і насупраць аднайменнага вострава.

Сен-Дэні паўстаў каля заснаванага Дагаберам I у 630 годзе бенедыкцінскага абацтва. У XII ст. тут жыў Абеляр. У 1567 годзе ў Сен-Дэні адбылася бітва католікаў з гугенотаў, у якой загінуў Анн дэ Манмарансі.

Асноўная славутасць — гатычнае абацтва Сен-Дэні, пахавальня каралёў Францыі.

Спецыяльна да чэмпіянату свету па футболу 1998 года ў Сен-Дэні быў пабудаваны 80000 стадыён «Стад дэ Франс».

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. https://www.leparisien.fr/info-paris-ile-de-france-oise/saint-denis-les-socialistes-s-installent-a-l-hotel-de-ville-04-07-2020-8347368.php
  2. база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  3. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  4. 1 2 Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
  5. БелЭн, 2002
  6. https://www.gera.de/sixcms/detail.php?id=17949

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be