wd wp Пошук:

Слабадскі сельсавет (Лепельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Слабадскі сельсавет. Слабадcкі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Слабада.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Свядскі сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Свяда. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года у Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабада, сельсавет перайменаваны ў Слабадскі[1]. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замошскага сельсавета[2]. 20 мая 1960 года ў склад Красналуцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вобалачча, Забаенне, Карсаўшчына, Рэўтполле і Стайкі)[3]. 10 красавіка 1965 года ў склад Красналуцкага сельсавета Чашніцкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Адамаўка, Замошша і Чорная Лаза)[4]. 29 ліпеня 1988 года ў склад сельсавета з Домжарыцкага сельсавета перададзена 6 населеных пунктаў (вёскі Барсукі, Бяседы, Валова Гара, Верабкі, Вокана і Чарніца). 21 верасня 1999 года ў склад Домжарыцкага сельсавета перададзены вёскі Барсукі, Валова Гара і Чарніца[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1168 чалавек[6], з іх 96,7 % — беларусы, 2,6 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 21 сентября 1999 г. № 17 Об изменении границы Домжерицкого и Слободского сельсоветов Лепельского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лепельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be