Слаўкавічы
Сла́ўкавічы[1] (трансліт.: Slaŭkavičy, руск.: Славковичи) — вёска ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Слаўкавіцкага сельсавета, у 1924—2005 гадах яго цэнтр.
Геаграфія
Знаходзіцца за 27 кіламетраў на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Глуск, за 197 кіламетраў ад Магілёва, за 27 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рабкор[2]. У напрамку на паўднёвы захад ад вёскі пралягае Слаўкавіцка-Ямінскі канал.
Насельніцтва
- 460 жыхароў, 188 двароў (2001)[2].
Інфраструктура
- Лясніцтва, піларама
- Базавая школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
- Помнік у гонар Глускіх падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, рэдакцыі газеты «Сацыялістычная вёска»[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 3 БелЭн, 2002
Літаратура
- Слаўкавічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 509—510. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Ліст карты N-355-117. Выданне 1981 года. (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Глускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.