wd wp Пошук:

Сноў

Сноў[1] (трансліт.: Snoŭ, руск.: Снов) — аграгарадок (да 2008 г. — вёска)[2] у Беларусі, на рацэ Сноўка. Цэнтр сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 2567 чал. (2001). Знаходзіцца за 30 км на захад ад Нясвіжа, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Мінск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Нясвіж — Баранавічы.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Сноў датуецца 18 ліпеня 1478[3] г. Пад 1529 годам ён згадваецца як маёнтак паноў Сноўскіх. У 1564 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.

Палац Рдултоўскіх. Н. Орда, XIX ст.

У пачатку XVII ст. Сноў перайшоў у валоданне Я. Пратасевіча, потым — роду Рдултоўскіх. У 1650 годзе тут з’явілася каталіцкая парафія, з 2 жніўня 1699 дзейнічаў касцёл.

З 1767 года ў Снове дзейнічала грэка-каталіцкая царква. У часы Барскай канфедэрацыі (17681772) мястэчка спазнала значныя разбурэнні. 15 верасня 1785 года тут спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сноў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Навагрудскага павета. У вайну 1812 года 9 лістапада тут адбыўся бой французскай дывізіі Я. Дамброўскага з рускімі казакамі. У 1827 г. у мястэчку пабудавалі палац, у 1836 г. у Ніжнім Снове — бровар.

У 1854 г. Сноў перайшоў ад Рдултоўскіх ва ўласнасць баронаў Гарцінгаў, якім належаў да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 г. Станам на 1861 год у Снове было 45 двароў, царква, сінагога, цагельня, у 1865годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. Пасля падаўлення Студзеньскаг паўстання 1863—1864 расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Горным Снове было 91 жыхароў, 19 двароў, бровар (заснаваны ў 1891), капліца, у Дольным Снове (да 1939 г. таксама называўся Сінілава) — 70 жыхароў, 16 двароў, бровар, сыраварня.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай Польшчы, дзе стаў цэнтрам гміны Нясвіжскага павета. У гэты час мястэчка стала цэнтрам штабаў двух памежных структураў Польскай рэспублікі: палка Корпуса аховы памежжа «Сноў» і батальёна Корпуса аховы памежжа «Сноў».

У 1939 г. Сноў увайшоў у склад БССР, дзе 12 снежня 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета Нясвіжскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, бальніца. У 1990-я гады Сноў і Дольны Сноў злучыліся. Станам на 2000 год у вёсцы было 1157 двароў.

  • Мястэчка на старых здымках
  • Палац у СновеПалац у Снове
  • Касцёл пасля перабудовыКасцёл пасля перабудовы
  • Касцёл пасля вяртання каталікамКасцёл пасля вяртання каталікам
  • РынакРынак
Цэнтральная плошча Снова

Насельніцтва

Інфраструктура

У Снове працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

  • СВК «Агракамбінат „Сноў“»

Турыстычная інфармацыя

Памятныя мясціны

Страчаная спадчына

  • Сінагога

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Несвижского районного Совета депутатов от 24.01.2008 № 39 «О преобразовании деревень Несвижского района в агрогородки»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wileńskiej / Wyd. J. Fijałek, W. Semkowicz. T. 1, z. 1—3. — Kraków, 1932—1948. 1939. Z. 2 [1468-1501]. (Wyd. Kom. Hist. PAU. Nr 81). Nr 311. S. 366—367, nr 311. [KDKDW]; Jasas R. Pergamentų katalogas / Parengė R. Jasas. — Vilnius, 1980. P. 46-47, nr. 88.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  5. Snów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 937.
  6. Вольга Князева. Сноў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 373.
  7. БнлЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Навазыбкаўскай гарадской акругі Катэгорыя·Населеныя пункты Нясвіжскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сноўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Нясвіжскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be