wd wp Пошук:

Сосны 2

Со́сны 2, раней Сосны[1] (трансліт.: Sosny, руск.: Сосны) — аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Соснаўскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Любань — Камаровічы. Знаходзіцца за 25 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Любань, за 177 кіламетраў ад Мінска, за 50 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Урэчча. За 1,6 км на поўнач ад аграгарадок знаходзіцца возера Баяніцкае.

Гісторыя

Падчас нямецкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у вёске быў размешчаны ахоўны пункт. 10 студзеня 1943 года ў вёсцы, дзе дыслацыравалася 6-я рота 608-га ахоўнага палка, савецкія партызаны ў колькасці 700—800 чал. здзейснілі атаку ў якой загінула 100 чал. і яшчэ 80 былі паранены. Нямецкая 6-я рота панесла страты ў колькасці 2 забітых і 9 параненых. Па словах мясцовага насельніцтва забітых і параненых партызаны павезлі з сабой[2].

У 2013 годзе пасёлак Сосны быў перайменаваны ў Сосны 2 і атрымаў статус аграгарадка[3].

Насельніцтва

  • 772 жыхары, 320 двароў (2001)[4]

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Бальніца
  • Амбулаторыя
  • Аптэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1440. — Воп. 3. — EX 989. — Л. 47.
  3. РЕШЕНИЕ ЛЮБАНСКОГО РАЙОННОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 9 декабря 2013 г. № 156 О переименовании сельского населенного пункта и отнесении его к агрогородку
  4. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Любанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be