Старынкі (Дзяржынскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Старынкі.
Стары́нкі[1] (трансліт.: Starynki, руск.: Старинки) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўскога сельсавета. За 10 км ад Дзяржынска, 48 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска была цэнтрам Старынкаўскага сельсавета[2].
Гісторыя
Вядома з XV ст. 3 1483 г. у складзе ВКЛ. 3 1588 г. цэнтр Старынкаўскай воласці Менскага ваяводства. Маёнтак, сажалкі, млын, карчма. 3 1793 г. у Велікасельскай воласці Мінскага павета. У 1836 г. пабудаваны касцёл. У 1868 г. адкрыта царкоўна-прыхадская школа, вучыліся 30 хлопчыкаў. У 1886 г. 48 двароў, 480 жыхароў, праваслаўная царква, школа, вадзяны млын, вінакурны завод. У 1897 г. 484 жыхары. У 1909 г. вёска Старынкі, 48 двароў, 481 жыхар, маёнтак Старынкі, 1 двор, 64 жыхары. У 1998 г. 152 двары, 201 жыхар. На 1 студзеня 2004 г. 156 двароў, 189 жыхароў. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Старынкі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 691. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
Спасылкі
- Starzynki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI (Sochaczew — Szlubowska Wola), 1890. — S. 281 (польск.)
- Łasicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom V (Kutowa Wola — Malczyce), 1884. — S. 595 (польск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старынкі (Дзяржынскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.