Старыя Габы
Стары́я Га́бы[1] (трансліт.: Staryja Haby, руск.: Старые Габы) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
За 30 кіламетраў на ўсход ад горада Мядзел, 140 кіламетраў ад Мінска, 18 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Крывічы.
Гісторыя
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства[2].
Да 2013 года Старыя Габы былі цэнтрам Старагабскага сельсавета. 28 мая 2013 года Старагабскі сельсавет быў скасаваны, і Старыя Габы ўвайшлі ў склад Слабадскога сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1921 год — 662 жыхары, 126 двароў[4].
- 1931 год — 648 жыхароў, 129 двароў[5].
- 2001 год — 435 жыхароў, 176 двароў.
Інфраструктура
- Сярэдняя школа і дзіцячы садок
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Камбінат бытавога абслугоўвання
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Царква Мікалая-Цудатворца (1905).
Вядомыя асобы
- Іван Мікалаевіч Мычко (нар. 1949) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 38.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Haby, wieś, powiat wilejski, gmina Żośno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 1 (Abablewo — Januszowo), 1900. — S. 548 (польск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старыя Габы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.