Старыя Задворцы
Старыя Задворцы — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 6 км на ўсход ад Брэста, побач з Брэсцкай акружной аўтадарогай.
З 1 чэрвеня 2007 года вёска Старыя Задворцы ўвайшла ў склад горада Брэст.[1].
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).
Гісторыя
У 19 ст. вёска — прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вычулкі. У 1870 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскагаспадарчага таварыства.
У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты ў ліпені 1944 года спалілі 37 двароў, загубілі 2 жыхароў. Да 4 красавіка 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнінскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 92 рэвізскія душы (1870)
- 193 жыхары (1905)
- 14 двароў, 85 жыхароў (1921)
- 39 двароў, 137 жыхароў (1940)
- 192 жыхары (1959)
- 165 жыхароў (1970)
- 135 гаспадарак, 362 жыхары (2005)
Зноскі
- ↑ http://www.levonevski.net/pravo/normreg2009/num09/d09141.html
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.