Стокі (Лідскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стокі.
Сто́кі[1] (трансліт.: Stoki, руск.: Стоки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Гісторыя
Каля 1690 года Стокі ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, належалі да радзівілаўскіх маёнткаў, якія здаваліся ў заставу, іх трымаў Генрык Дамаслаўскі, падстараста ваўкавыскі[2].
Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе вядомы двор Стокі, уласнасць князя Караля Радзівіла. Тут меліся карчма, стаў з крыніц, якія там выцякаюць, малы і неглыбокі, на якім знаходзіўся млын. Альховы гай ляжаў на некалькі сотняў крокаў[3].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
- ↑ pawet.net
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.