Суцін (Пухавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Суцін.
Су́цін[1] (трансліт.: Sucin, руск.: Сутин) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 31 кіламетр на паўднёвы ўсход ад горада Мар’іна Горка, 94 кіламетры ад Мінска.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Суцін згадваецца ў «Інвентарным апісанні маёнтка Свіслач» ад 1560 года.
Пазней Суцін двойчы прыгадваецца ў дакуменце “Инвентарь имения Орешковичи Минского повета” ад 27 верасня 1599 г.:
… Бобровые гоны на р. Свислочи на кгрунте прилеглым того села [Орешковичи] починаются от с. Орешковского одным берегом до рубежа Блузского, по другой стороне до жеременья ку той границе Блузской; на другой р. Тали – берег один, а другой берег прилеглый кгрунт кн. Горского с. Цели аж до границы Сутинской, урочища Славчолки.
… По другой стороне тоеж р. Свислочи остров Сприпаш, починается одним боком от р. Тали аж до границы Сутинской кгрунтов подданных бискупих до Славчолки, от Славчолки до урочища Ворот бором до жеременья, а концом от Блузской пущи до Свислочи упира(ет). …[2] |
Пад уладай Расійскай імперыі
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расійскай імперыі.
Шляхта Суціна прымала актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года.
У 1863 г. каля в. Суцін быў бой паўстанцкага атраду С.Ляскоўскага з царскімі войскамі.
Камандзiр казацкай сотнi 26 красавiка даносiў свайму начальству:
«...3 гэтага боку Суцiна я знайшоў мост раскiданым, i з бярвёнаў i маставой насцiлкi складзена нешта накшталт рэданта, а на самым беразе рэчкi насыпаны вал, каб абстрэльваць вугал рэданта i ўвесь даволi глыбокi брод; наогул цяжка даступная балотная мясцовасць размяшчэннем маставых прыкрыццяў да таго ўмацавалася, што ўзяць яе адной пяхотай без значнай страты было немагчыма».
Паводле перапісу насельніцтва 1897 года, у Суцін быў 41 двор, пражывала 96 мужчын і 99 жанчын. У тым жа перапісе згадваецца «ваколіца Суцін», у якой было 88 двароў, пражывала 430 мужчын і 441 жанчына.
Найноўшы час
У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. Тут створана працоўная школа 1-ай ступені, у якой 1922 г. вучылася 50 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. У пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Арэшкавічы», працавала кузня.
У верасні 1941 года 280 талькаўскіх і суцінскіх яўрэяў былі расстраляныя і пахаваныя ў адной магіле ў лесе за рэчкай.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1897 - 41 двор, пражывала 96 мужчын і 99 жанчын; ваколіца Суцін - 88 двароў, пражывала 430 мужчын і 441 жанчына.
- 2002 - 461 жыхар, 225 двароў.
Вядомыя асобы
- Аляксандр Аляксандравіч Лухвіч — беларускі вучоны-фізік.
Страчаная спадчына
Сацыяльная сфера
Галерэя
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Акты Виленской комиссии. – Т. 14. – Вильно, 1887. – С. 635–637.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Суцін (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.