wd wp Пошук:

Сцяпанкаўскі сельсавет

Сцяпа́нкаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сцяпанкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна. З 4 студзеня 1965 года сельсавет у складзе 13 населеных пунктаў (Алізараў Стаў, Горкі, Грабаўцы, Жыцін, Канатопы, Лойкі, Малыя Сяхновічы, Меляшы, Падрэчча, Сенькавічы, Сцяпанкі, Хмялёўка і Шпіталі) у складзе Брэсцкага раёна, 5 населеных пунктаў сельсавета (Арэпічы, Вярхі, Налезнікі, Рэчыца і Селішчы) перададзены ў склад Крыўлянскага сельсавета Кобрынскага раёна[1]. 31 сакавіка 1965 года вёскі Арэпічы, Вярхі, Налезнікі, Рэчыца і Селішчы вернуты ў склад сельсавета[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[3]. 19 жніўня 1985 года вёска Сенькавічы перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага гарсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1185 чалавек[5], з іх 83,6 % — беларусы, 9,3 % — украінцы, 5,2 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 19 августа 1985 г. № 468 Об изменении в административно-территориальном делении Жабинковского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камянецкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Жабінкаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be