Сэнкэвычыўка
Сянкевічыўка ці Сэнкэвычыўка[1] (укр.: Сенкевичівка) — пасёлак гарадскога тыпу у Валынскай вобласці Украіны.
Знаходзіцца за 5 км ад аўтадарогі Львоў - Луцк, аднайменная чыгуначная станцыя. Адлегласць да раённага цэнта - 25 км, да абласнога цэнтра - 40 км.
Гісторыя
Заснавана ў 1924 p. Паселішча ўзнікла на месцы больш старой “калоніі” пад назвай Будкі Губінскія пасля пабудовы станцыі на новай чыгунцы паміж Луцкам і Львовам, вакол якой засяродзіліся розныя склады. Вёска Будкі Губінскія мае больш даўнюю гісторыю: яна была заснавана ў канцы XVIII ст., калі мясцовы землеўладальнік - шляхціц Сянкевіч - распрадаў свае землі каланістам (чэхам, палякам і немцам), якія і заснавалі тут сваю калонію. Паводле падання, назва Будкі Губінскія паходзіць ад таго, што першыя перасяленцы будавалі для сябе часовае жытло (“будкі”) ва ўтульным нізінным месцы (цяперашняя вул. Будкі).
У перыяд знаходжання ў складзе Польшчы (1924-1939 гг.) вёска развівалася як цэнтр гандлю і дробнай прамысловасці. Каля станцыі пачалі сяліцца купцы, якія скуплялі сельскагаспадарчую прадукцыю і адпраўлялі яе па чыгунцы да Варшавы, Кракава, Лодзі і іншых буйных гарадоў. Тут адбываліся штотыднёвыя кірмашы, а сяляне з навакольных вёсак прыходзілі наймацца на працу на млын і цагляныя заводы. З тых часоў у мястэчку засталося некалькі збудаванняў. Асобнай увагі заслугоўвае будынак чыгуначнага вакзала, узведзены па тыпавому для таго часу плану (падобныя збудаванні ёсць і на іншых станцыях на чыгунцы Львоў - Луцк), акрамя адной дэталі — другі паверх тут з’яўляецца жылым.
У міжваенны перыяд акрамя украінцаў у мястэчку пражывалі шматлікія абшчыны іншых нацыянальнасцяў (палякі, чэхі, габрэі). Большасць чэхаў вярнулася на радзіму ў канцы 1940-х гг. 19 верасня 1939 г. у мястэчка ўступілі войскі Чырвонай Арміі. З першым прыходам савецкай улады супраць жыхароў пасёлка пачаліся рэпрэсіі - арышты і дэпартацыі ў Сібір. Да 1959 г. пасёлак быў цэнтрам аднайменнага раёна.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Гарохіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.