Сядзельнікі
Сядзе́льнікі[1] (трансліт.: Siadzieĺniki, руск.: Седельники) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета.
Гісторыя
Мясцовасць вядома з сярэдзіны XVI ст. У XVII ст. шляхецкая ваколіца. У 1796 годзе пражывала 35 шляхецкіх сем’яў. Побач фальварак, які належаў Іосіфу Ельцу, другі фальварак — уласнасць Бенедыкта і Мікалая Равенскіх, трэці — Антонія Шчыгельскага. У 1947 годзе арганізаваны калгас. У 50-я гады XX ст. на рацэ Зяльвянка пабудавана гідраэлектрастанцыя.
Насельніцтва
- 1836 год — 10 двароў, 51 жыхар. Ваколіца аднадворцаў, 4 двары, 19 жыхароў.
- 1914 год — у вёсцы 10, у маёнтку 7 двароў, 94 жыхары.
- 1 студзеня 2004 год — 70 двароў, 134 жыхары.
Памятныя мясціны
- Рэшткі сядзібы і парку сярэдзіны XIX ст.,
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (1872).
Вядомыя асобы
- Іван Андрэевіч Хлябцэвіч (1857—1919) — беларускі гісторык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сідзе́льнікі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзельнікі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.