wd wp Пошук:

Сялец (Лідскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сялец.

Сяле́ц[1] (трансліт.: Sialiec, руск.: Селец) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета. Чыгуначная станцыя Нёман.

Гісторыя

Сялец згадваецца ўжо ў пачатку ХV стагоддзя. З сярэдзіны XVI ст. ў Лідскім павеце ВКЛ. Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата, у 1784 годзе вёска, двор і фальварак Сялец належалі да Беліцкай парафіі, уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла[2]. Гасцінец вёў праз Сялец да перавозу цераз Нёман, а далей да карчмы і вёскі Руда.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

У 1940—1954 гадах цэнтр Нёманскага сельсавета.

Транспарт

Станцыя Нёман

Чыгуначная станцыя Нёман на лініі Ліда — Баранавічы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be