wd wp Пошук:

Сяляўшчына (Расонскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сяляўшчына.

Сяля́ўшчына[1] (трансліт.: Sialiaŭščyna, руск.: Селявщина) — аграгарадок у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, на ўсходнім беразе возера Сяляўскае, на аўтадарозе Полацк-Расоны. За 12 кіламетраў на поўдзень ад г.п.Расоны, 147 кіламетраў ад Віцебска, 40 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Полацк. Уваходзіць у склад Янкавіцкага сельсавета.

Гісторыя

Да першага падзелу Рэчы Паспалітай належала ў колькасці 90 чал. да Полацкага езуіцкага манастыра[2].

У 1924—1967 гадах цэнтр Сяляўшчынскага сельсавета[3].

Насельніцтва

  • 421 жыхар, 166 двароў (2002)

Інфраструктура

  • Базавая школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

  • Помнікі на месцы партызанскага аэрадрома і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
  • Побач з вёскай знаходзіцца возера Сяляўскае і Дом Рыбака

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 12. — Воп. 1. — Спр. 159. — А. 137; Ф. 248. — Воп. 64. — Спр. 5636. — А. 3—5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Расонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be