wd wp Пошук:

Сідаравічы (Магілёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сідаравічы.

Сі́даравічы[1] (трансліт.: Sidaravičy, руск.: Сидоровичи) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, каля аўтадарогі Магілёў — Гомель. Уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Сідаравіцкага сельсавета. Цэнтр калгаса. За 24 км на поўдзень ад Магілёва. У 2001 годзе налічвалася 554 жыхары, 215 двароў. У вёсцы 2 дрэваапрацоўчыя цэхі, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі.

Гісторыя

У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Быхаўскага староства, была ўладаннем Сапегаў. У 1740 годзе сяляне вёскі аб’ядналіся з сялянамі навакольных вёсак, стварылі ўзброены атрад (200 чалавек) і выступілі супраць М. Сапегі. Узначалілі выступленне сялян В. Ярашэнка, Г. Бушня, М. Козел і В. Гетман. На падаўленне хваляванняў з Быхаўскага гарнізона 27 красавіка 1740 года пасланы ваенны аддзел на чале з намеснікам Д. Стахоўскім. Каля Сідаравічаў сяляне зрабілі засаду, атакавалі карнікаў і разбілі іх. У маі 1740 года выступленне было задушана, удзельнікі жорстка пакараныя.

У часы Расійскай імперыі ў складзе Быхаўскага павета. У 18611865 гадах у вёсцы была збудавана царква (зруйнаваная), прыкладна ў той самы час паштовая станцыя XIX стагоддзя. За савецкім часам — брацкая магіла савецкіх воінаў, помнікі савецкім воінам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Насельніцтва

  • 2001 год — 554 жыхары, 215 двароў[2].

Вядомыя асобы

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be