Сінкевічы
Сінке́вічы[1] (трансліт.: Sinkievičy, руск.: Синкевичи) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад і з’яўляюцца цэнтрам Сінкевіцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 36 км у напрамку на ўсход ад горада Лунінец, за 276 км ад Брэста[2]. Чыгуначная станцыя Сінкевічы
Гісторыя
У 1493 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Пятра Янавіча Мантыгірдавіча — троцкага ваяводы[3]. У 1588 годзе Сынкавічы — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Мікалая Крыштафа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы. У 1672 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, 22 двары і 28 валок (з іх звыш 18 пустых). У 1785 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, 34 двары[3].
Насельніцтва
Інфраструктура
На тэрыторыі вёскі знаходзіцца ААТ «Палімер» канцэрна Белдзяржхарчпрам.
Памятныя мясціны
У вёсцы знаходзіцца Царква Святога Георгія са званіцай, пабудаваная ў XVII—XVIII стагоддзях. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000469шыфр 112Г000469
За 2 км на ўсход ад вёскі, за 400 метрах на поўдзень ад старой дарогі, ва ўрочышчы Патоўскі Востраў знаходзіцца курган перыяду ранняга сярэднявечча, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000470шыфр 113В000470
Прыкладна ў 1938—1939 гг. высілкамі мясцовага аддзела КОП (16-ы памежны батальён «Сінкевічы») быў збудаваны касцёл, асвечаны ў 1939 годзе біскупам пінскім Казімірам Букрабам. Да нашага часу не захаваўся.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, помнікі падпольшчыкам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную[2].
Вядомыя асобы
- Віктар Анатолевіч Фядосік (нар. 1951) — гісторык
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 3 БелЭн, 2002
- 1 2 Сінкевічы Архівавана 12 лістапада 2013.
Літаратура
- Сінкевічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — С. 401. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сінкевічы
- Repozytorium.fn.org.pl. KOŚCIÓŁ W SIENKIEWICZACH NA POLESIU (відэа, хроніка 1939)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лунінецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.