wd wp Пошук:

Сіняўка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сіняўка (значэнні). Сіня́ўка[1] (трансліт.: Siniaŭka, руск.: Синявка) — аграгарадок у Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сіняўскага сельсавета.

Геаграфія

Аграгарадок знаходзіцца каля ракі Нача, за 17 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Клецк[2], за 144 км ад Мінска[2], за 17 км ад чыгуначнай станцыі Клецк[2], на скрыжаванні дарог Р13 і Р43.

Гісторыя

Вядома з XV стагоддзя ў Клецкім княстве. З 1552 года мястэчка, ва ўласнасці Боны Сфорца. У 1568—1690 гадах у Клецкай ардынацыі Радзівілаў. З 1793 года цэнтр воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1886 годзе ў Сіняўцы дзейнічалі валасная ўправа, 2 царквы, сінагога, малітоўны дом, паштовая станцыя, школа, 7 крам. З 27 ліпеня 1920 года Сіняўка ў Нясвіжскім павеце. З 1921 года цэнтр гміны Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. З 1939 года вёска ў БССР. Цэнтр сельсавета з 1940 года. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі стварылі ў Сіняўцы гета, у якім загубілі каля 700 жыхароў вёскі[2].

Насельніцтва

  • 1886 год — 144 жыхары, 24 двары[2].
  • 1905 год — каля 500 жыхароў[2].
  • 2001 год — 1728 жыхароў, 714 двароў[2].

Славутасці

Будынак былой паштовай станцыі

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сінёўка
  2. 1 2 3 4 5 6 7 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Клімаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Навазыбкаўскай гарадской акругі Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be