Сініцкае Поле
Сіні́цкае По́ле[1] (трансліт.: Sinickaje Polie, руск.: Синицкое Поле) — вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавета.
Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Буйнавічаў, за 34 км на ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 202[2] км ад Гомеля, за 58[2] км ад чыгуначнай станцыі Ельск. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сінпольскае».
Гісторыя
Згадваецца ў царкоўных дакументах 1879 года як вёска Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета.
3 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Сініцкапольскага сельсавета.
У ліпені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 20 жыхароў, а за ўвесь час акупацыі яны загубілі 30 жыхароў.
Насельніцтва
- 1909 год — 37 двароў, 279 жыхароў.
- 1917 год — 56 двароў, 329 жыхароў.
- 1923 год — 420 жыхароў.
- 1940 год — 115 двароў, 387 жыхароў.
- 1998 год — 137 двароў, 384 жыхары.
- 2001 год — 135 двароў, 407 жыхароў[2].
Інфраструктура
Базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, філіял ашчаднага банка «Беларусбанк», крама.
Вядомыя выхадцы
Радзіма Героя Савецкага Саюза М. П. Сыдзько.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сіньпо́лле, Сінпо́лле
- 1 2 3 БелЭн, 2002
Літаратура
- Сініцкае Поле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 401. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сініцкае Поле
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лельчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.