Сітнікі (Пухавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сітнікі.
Сі́тнікі[1] (трансліт.: Sitniki, руск.: Ситники) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 15 кіламетраў на поўнач ад Мар’інай Горкі, 55 кіламетраў ад Мінска, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на рацэ Свіслач.
Гісторыя
У складзе Расійскай імперыі
У 19 — пачатку 20 ст. вёска Кліноцкай воласці Ігуменскага павета.
Паводле перапісу 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін, 2 лаўкі і карчма.
Найноўшы час
У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. З 1939 па 1954 гг. Сітнікі — цэнтр Пудзецка-Слабадскога сельсавета.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Да 2013 года Сітнікі ўваходзілі ў склад Ананіцкага сельсавета[2], дзе ў 1973—2013 гадах з’яўляліся яго цэнтрам[3].
Насельніцтва
Дэмаграфічныя дадзеныя
- 1897 год — 217 жыхароў, 32 двары.
- 2001 год — 402 жыхары, 127 двароў[4].
- 1 студзеня 2002 год — 417 жыхара, 134 двары.
Рэлігія
- Праваслаўная царква. У вёсцы ёсць прыход Праабражэння Гасподняга[5].
Вядомыя асобы
- Іосіф Іосіфавіч Апаровіч — лейтэнант, кавалер ордэнаў Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі.
Інфраструктура
- Ананіцкая сярэдняя школа,
- Дзіцячы сад,
- Клуб,
- Бібліятэка,
- Аддзяленне сувязі.
Літаратура
- Сітнікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 424. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ http://sobornevsky.by/blagochinie/istoriya-blagochiniya/
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.