wd wp Пошук:

Табарышкес

Та́барышкес[1] (літ.: Tabariškės, традыцыйная беларуская назва — Табарышкі) — вёска ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Тургялейскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс, на паўночны ўсход ад Шальчынінкая, каля беларуска-літоўскай граніцы. Насельніцтва на 2011 год — 275 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўcпамін пра Табарышкі датуецца 1507 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1770 годзе ў Табарышках быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Табарышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1859 год у Табарышках было 15 будынкаў.

Найноўшы час

У 1920 годзе Табарышкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.

  • Мястэчка на старых здымках
  • Сядзіба, 1913 г.Сядзіба, 1913 г.
  • Сядзіба. Я. Булгак, 1930 г.Сядзіба. Я. Булгак, 1930 г.
  • Сядзіба, да 1939 г.Сядзіба, да 1939 г.
  • Гаспадарчыя пабудовы, да 1939 г.Гаспадарчыя пабудовы, да 1939 г.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 166 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 275 чал.

Славутасці

Капліца прыдарожная
  • Гаспадчы двор Важынскіх
  • Капліца прыдарожная
  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1770), помнік традыцыйнага беларускай драўлянага дойлідства
  • Могілкі старыя каталіцкія, капліца

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Важынскіх (XIX ст.)

Вядомыя асобы

  • Войцех Табар (~1453—1507) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Krzywicki J. Taboryszki (3) // Słownik geograficzny… T. IX. — Warszawa, 1888. S. 959.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be