wd wp Пошук:

Тарасава (Мінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тарасава.

Тара́сава[1] (трансліт.: Tarasava, руск.: Тарасово) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчана на захад ад Мінска, на поўнач ад шашы Е28.

Двор Тарасавічы выслужыў пры Жыгімонце Кейстутавічы пан Алехна Давойнавіч. 25 лістапада 1459 года пан Алехна даў сваёй жонцы Васцы (Барбары) Тарасавічы “за вено”. Дзяцей у Алехны з Барбарай не было, пасля яго смерці жонка перадала 19 ліпеня 1470 года частку падораных мужам уладанняў, у т.л. Тарасава, свайму брату пану Івану Ільінічу з умовай, што ён будзе ўтрымліваць алтарніка на памяць ёй, яе мужу і блізкім.

Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсавета[2], да 20 студзеня 1960 года — у склад Мядзвежынскага сельсавета[3].

Славутасці

Георгіеўская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be