Траянаўка (Барысаўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Траянаўка.
Трая́наўка[1] (трансліт.: Trajanaŭka, руск.: Трояновка) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавета.
У 1924—1959 гадах цэнтр Траянаўскага сельсавета. Да 17 жніўня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Маісееўшчынскага сельсавета[2]. У 1963—2013 гадах цэнтр адноўленага Траянаўскага сельсавета[3].
Знаходзіцца на аўтадарозе Халопенічы-Маісееўшчына, за 46 кіламетраў на паўночны ўсход ад Барысава, 122 кіламетры ад Мінска.
Насельніцтва
- 424 жыхары, 144 двары (2002)
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Мікола Канстанцінавіч Багадзяж, беларускі гісторык-журналіст
- Лукаш Сяменік (1880—1921) — беларускі вайсковец, атаман, удзельнік беларускага незалежніцкага руху.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.