Траянаўскі сельсавет
Трая́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Траянаўка. Сельсавет знаходзіўся ў паўночна-ўсходняй частцы раёна.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Баранскага і Жортайскага сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Маісееўшчына, сельсавет перайменаваны ў Маісееўшчынскі[1].
17 жніўня 1963 года Траянаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці БССР з часткі Маісееўшчынскага сельсавета ў складзе 23 населеных пунктаў: Барсукі, Будзішча, Восава, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Мхерына II, Пагарэлае, Раманаўшчына, Рошча, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Страшное, Траянаўка, Хралоўка і Шопа[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маісееўшчынскага сельсавета[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 759 чалавек[4], з іх 96,6 % — беларусы, 2,1 % — рускія[5].
Склад
На момант скасавання ў склад Траянаўскага сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў:
- Барсукі
- Восава
- Высокі Бераг
- Высачаны
- Запруддзе
- Іванкаўшчына
- Капачэўка
- Краўцова Ніва
- Курган
- Максімаўка
- Масцішча
- Міхееўка
- Навасёлы
- Пагарэлае
- Рубеж
- Селішча
- Стоткаўшчына
- Стоцберг
- Траянаўка
- Фралоўка
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крупскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.