wd wp Пошук:

Трылесінскі сельсавет (Бялыніцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Трылесінскі сельсавет. Трыле́сінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Трылесін.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Кудзінскага і Шылавіцкага сельсаветаў[1]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Галоўчынскага (15 населеных пунктаў: Атраднае, Ветка, Вялікі Кудзін, Калінін, Кастрычнік, Красны Пахар, Ленінскі, Ліпіншчына, Ляшчэўнік, Малы Кудзін, Малы Трылесін, Пачапок, Пушча, Рубеж, Чырвоная Звязда), Прыхабскага (5 населеных пунктаў: Звязда, Краснае, Свяцілавічы 1-я, Свяцілавічы 2-я, Студзёнка) сельсаветаў, частка перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бялыніцкага пассавета (7 населеных пунктаў: Вялікі Трылесін, Гараватка, Запакулле, Зарэчча, Перамога, Шылавічы і пасёлак Свяцілавіцкага цагельнага завода)[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be