Галоўчынскі сельсавет
Гало́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Галоўчын.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета[1], 11 красавіка 1960 года — частка скасаванага Трылесінскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Атраднае, Ветка, Вялікі Кудзін, Калінін, Кастрычнік, Красны Пахар, Ленінскі, Ліпіншчына, Ляшчэўнік, Малы Кудзін, Малы Трылесін, Пачапок, Пушча, Рубеж, Чырвоная Звязда)[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзеныя населеныя пункты Вялікі Трылесін, Запакулле, Шылавічы, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні, у склад Вішоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бракаўшчына, Ізобішча, Карпаўка, Лічынка, Малінаўка, Мікалаеўка, Навасёлкі, Саглассе, Север, Супшынка, Сцяпанаўка)[3].
Насельнітва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1910 чалавек[4], з іх 95,2 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5].
Прамысловасць
Прадпрыемствы — СПК «Кудзін».
Гандаль і бытавыя паслугі
Гандаль — 10 крам. Бытавыя паслугі — 1 комплексны прыёмны пункт па прыёму заказаў на бытавыя паслугі.
Адукацыя, медыцына, культура
Адукацыя — 1 САШ, 1 базавая школа, 1 дзіцячы сад. Медыцына — 1 сельская ўрачэбная амбулаторыя, 1 ФАП. Культура — 2 СДК, 3 бібліятэкі.
Гістарычныя месцы
Воінскія пахаванні — 10 месцаў.
Рэшткі Галоўчынскага замка.
Склад
Уключае 21 населены пункт:
Скасаваныя населеныя пункты:
- Кастрычнік — вёска
- Ленінскі — пасёлак
- Пушча — пасёлак
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бялыніцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.