Трышын
Трышын (трансліт.: Tryšyn, руск.: Тришин) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Трышынскага сельсавета. З 1968 года ў складзе Брэста.
Гісторыя
Вядома з XVI стагоддзя[1]. Першы пісьмовы ўспамін пра вёску датуецца 1596 годам[2]. Уваходзіла ў склад уладанняў епіскапаў Уладзімірскай і берасцейскай уніяцкай епархія.
У пачатку XX стагоддзя вёска, 2 маёнткі і ўрочышча пад той жа назвай уваходзілі ў склад Косіцкай воласці Брэсцкага павета, 350 жыхароў[1].
У часы Польскай Рэспублікі — вёска[3] і фальварак у гміне Косічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства[4].
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940—1968 гадах цэнтр Трышынскага сельсавета Брэсцкага раёна і калгаса «Маладая гвардыя». 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак цагельнага завода № 70[5]. У 1968 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада[1].
Забудова
Асноўная вуліца вёскі стала працягам Маскоўскай вуліцы Брэста[1]. У 2012 на месцы вёскі Трышын пачалося будаўніцтва аднайменнага мікрараёна, абмежаванага вуліцамі Маскоўскай, Багданчука, Васняцова[2].
Славутасці
- Бескурганны могільнік (II—III стагоддзі н. э.). Застаўся ад плямёнаў вельбарскай культуры[6]
- Трышынскія могілкі
- 80-гадовы плюшч звычайны на Трышынскіх могілках — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння.
- Абеліск у гонар расійскага военачальніка Аляксандра Суворава (1952)[7], які быў тут падчас здушэння паўстання Касцюшкі[8].
- Санаторная школа інтэрнат па вуліцы Трышынскай, 20 — былая сядзіба ўкраінскага пісьменніка Аляксея Старажэнкі[9]
Зноскі
- 1 2 3 4 Тришин // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
- 1 2 Сергей Мощик. Тришин как зеркало строительной эволюции(руск.) (недаступная спасылка). Недвижимость. Вечерний Брест (26 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 8 мая 2017.
- ↑ Tryszyn, вёска (нявызн.). Radzima.net (26 лістапада 2012).
- ↑ Tryszyn-Sad, фальварак (нявызн.). Radzima.net (26 лістапада 2012).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
- ↑ Брэсцкі бескурганны могільнік (нявызн.). Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал (26 лістапада 2012).
- ↑ Алесь Поплавский. Тришин(руск.) (недаступная спасылка). 162.by (26 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2017. Праверана 8 мая 2017.
- ↑ Улица Тришина(руск.) . История. Brest-SV (8 жніўня 2015).
- ↑ Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка Літаратурныя мясціны Беларусі // Маладосць : часопіс. — 2007. — № 10 (647). — С. 112.
Літаратура
- Тришин // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трышын
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.