Тульгавіцкі сельсавет
Ту́льгавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Тульгавічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ломышскага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Юравіцкага раёна БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кажушкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Кажушкі, Навакухнаўшчына, Новапакроўск, Слабада)[1]. 28 лістапада 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дварышчанскага сельсавета.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Юравіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.