Тупічаны
Тупіча́ны[1] (трансліт.: Tupičany, руск.: Тупичаны) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.
Гісторыя
Напэўна, паселішча на гэтым месцы было прынамсі з XI ст. – селішча XI—XIV ст. выяўлена на паўднёва-ўсходніх ускраінах Тупічан.
На мяжы XVI—XVII ст. належала Станіславу Лапатэцкаму, па яго смерці прывілей на Тупічаны Ваўкавыскага павета ў 1614 годзе атрымаў Фрыдэрык Сапега.[2]
У 1737 годзе ў Воўпаўскім старостве, 14 валок зямлі.
У 1796 годзе належала графу Плятэру, 55 сялян і 15 татарскіх сем’яў.
У 1836 годзе дзяржаўная вёска, 18 двароў, 165 жыхароў.
У 1940—1954 гадах цэнтр Тупічанскага сельсавета.
Насельніцтва
- 1737 год — 14 валок
- 1836 год — 18 двароў, 165 жыхароў
- 2004 год — 53 двары, 115 жыхароў.
Селішча
Селішча XI—XIV ст. – помнік археалогіі (шыфр 413В000119). Выяўлена на паўднёва-ўсходніх ускраінах вёскі. Памерам каля 0,75 га. У 1958 годзе даследавана Фрыдай Гурэвіч. У 1960 годзе Міхаіл Чарняўскі ў выдзіманні пясчанай дзюны знайшоў ляпную кераміку з дамешкай жарствы ў гліне, пакрытую лёгкай штрыхоўкай. У 1973 годзе селішча абследаваў Яраслаў Звяруга. Матэрыялы абследавання знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Плошча 46,35 га(?), працягласць межаў — 5 029 метраў(?).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Семянчук, 2014, с. 390
Літаратура
- Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа “Музей «Замкавы комплекс „Мір“»”; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мн.: Медысонт, 2014. — С. 372—394.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.