Уборак (вёска, Асіповіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уборак.
Убо́рак[1] (трансліт.: Uborak, руск.: Уборок) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапіцкага сельсавета.
Гісторыя
У 1911 годзе у Ігуменскім павеце была пабудавана чыгуначная лінія Верайцы―Градзянка, якая мела станцыі Лапічы і Уборак, з адгалінаваннем на Завішын. Ва Уборках з’явіліся вадакачка, воданапорная вежа. Стараннямі Марыі Магдалены Радзівіл адкрылася пачатковая школа.
Вядомыя асобы
- Апалінарый Гараўскі — мастак XIX ст. Сваю малую радзіму мастак паказаў на карціне «Вечар у Мінскай губерні»[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1989. — Т. 3. — С. 209-216. — 448 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.