wd wp Пошук:

Усвейскі сельсавет

Усве́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Стаі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Усвея. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна БССР, з 25 ліпеня 1931 года — Бешанковіцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стаі. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна Віцебскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна. 19 лютага 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глыбачанскага (7 населеных пунктаў: Бадзяліна, Бальбінава, Двор Усвея, Капусціна, Маёўка, Пенная Ніва, Усвея) і Дубраўскага (7 населеных пунктаў: Бортнікі 1-я, Бортнікі 2-я, Зарэчча, Казейшчына, Стаі, Старына Вялікая і Цянюгі) сельсаветаў[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ульскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ушацкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be